Імпрэзы ладзяцца з нагоды 57-гадавіны ўварваньня войскаў краінаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну.
Выстава «На хвалях Свабоды»распавядае пра гісторыю і сучаснасьць амэрыканскай мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, якая акурат 30 год таму пераехала з Мюнхэна ў Прагу на запрашэньне тагачаснага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Першая ў гісторыі радыёпраграма Радыё Свабодая Эўропа выйшла па-чэску і па-славацку ў ліпені 1950 году.
57 гадоў таму, у ноч з 20 на 21-га жніўня 1968 года ў Чэхаславакію ўварваліся войскі краін Варшаўскай дамовы, каб пакласьці канец супраціву чэхаславацкіх грамадзян і іх надзеям на перамены, прынесеным «Праскай вясной». У ноч на 21-га жніўня ў Чэхаславаччыну ўварваліся каля 250 000 жаўнераў войскаў Варшаўскай дамовы. Праз некалькі дзён іх колькасьць дасягнула паўмільёна. Акупацыя, падчас якой былі праведзены палітычныя чысткі, абмежаваны грамадзянскія свабоды, узмацнела цэнзура, працягнулася 23 гады.
- Журналіста Свабоды Ігара Лосіка арыштавалі ў яго дома ў Баранавічах раніцай 25 чэрвеня 2020 году, за паўтара месяца да дня прэзыдэнцкіх выбараў. Суд у справе Ігара скончыўся ў сьнежні 2021 году. Журналіста судзілі разам з папулярным блогерам і патэнцыйным апанэнтам Аляксандра Лукашэнкі Сяргеем Ціханоўскім, апазыцыйным палітыкам Міколам Статкевічам і іншымі вядомымі палітвязьнямі. Вынікам працэсу быў прысуд у выглядзе 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачаньняў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і «распальваньні варожасьці».
- Праваабарончыя арганізацыі прызналі крымінальную справу і прысуд Ігару Лосіку палітычна матываванымі, а яго самога — палітычным зьняволеным. За пяць гадоў зьняволеньня Ігар двойчы абвяшчаў галадоўку і двойчы спрабаваў нанесьці сабе цялесныя пашкоджаньні, пратэстуючы супраць несправядлівага прысуду і прэсінгу ў калёніі.
- Большую частку зьняволеньня Лосік правёў у наваполацкай калёніі, адміністрацыя якой паўтара году не дазваляла палітвязьню камунікаваць з роднымі і атрымліваць перадачы. Паводле зьвестак ад былых зьняволеных, у калёніі Ігара часта каралі зьмяшчэньнем у ПКТ (памяшканьне камэрнага тыпу).
- Усе чатыры адвакаты Ігара Лосіка мусілі або выехаць з краіны, або разьвітацца з адвакацкай ліцэнзіяй. У кастрычніку 2022 году сілавікі арыштавалі жонку Ігара Дар’ю Лосік. Гэта адбылося неўзабаве пасьля таго, як Дар’я ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» расказала пра справу мужа і ўмовы, у якіх яго ўтрымліваюць. Дар’ю абвінавацілі ў «спрыяньні экстрэмісцкай дзейнасьці» і асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі. У ліпені 2024 году яна выйшла на волю.
- Дачцэ Ігара Лосіка Паўліне сёлета споўнілася 6 гадоў. На момант арышту Ігара ёй было крыху больш за год.
- Вызваленьня Ігара Лосіка дамагаюцца міжнародныя арганізацыі, урады і палітыкі дэмакратычных краін: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Рабочая група ААН, Эўрапарлямэнт, Хэльсынская камісія і Камісія правоў чалавека імя Тома Лантаса Кангрэсу ЗША і інш.
- У траўні сусьветная кааліцыя мэдыяарганізацыяў One Free Press Coalition уключыла Ігара ў сусьветны топ-10 зьняволеных журналістаў.
Форум