18 жніўня 2025 году на 65-м годзе жыцьця пайшоў з жыцьця паэт, настаўнік і дасьледчык культуры Віктар Вабішчэвіч. У 2000-х гадах ён ня раз быў суразмоўцам журналістаў Радыё Свабода. Прыгадалі самыя яркія ягоныя выказваньні і вершы.
На днях адбылася падзея, якая паставіла на вушы ўсю краіну. Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда.
Літоўская пагранічная служба аб’явіла аб узмацненьні мер бясьпекі на граніцы зь Беларусьсю ў сувязі з маючымі адбыцца расейска-беларускімі ваеннымі вучэньнямі «Захад», якія пачнуцца ў верасьні.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, цяпер уезду ў Эўразьвяз чакаюць больш як 6 тысяч транспартных сродкаў.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьледваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да менчука за прымус бяздомных жабраваць.
У лісьце выказалі падзяку Трампу, які ўзьняў гэтае пытаньне ў тэлефоннай размове на мінулым тыдні з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Цяпер амэрыканскага прэзыдэнта заклікаюць зрабіць больш.
Праз памылковы кантракт беларус ня можа звольніцца з украінскага войска і ня можа падаць зварот на атрыманьне ўкраінскага грамадзянства.
Заняткі будуць праходзіць як у клясах, так і празь сеціва.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У праскім выдавецтве Vesna выйшлі першыя дзьве кнігі раману Крысьціны Сабаляўскайце.
Аляксандар Лукашэнка назваў нанясеньне ўдараў па ядзернай інфраструктуры Ірану, якая знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ, «сур’ёзнаю пагрозаю рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасьці і бясьпецы».
Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) Рустам Любаеў ня выключыў магчымых вайсковых правакацыяў падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2025».
Неапазнаны аб’ект упаў ноччу на кіяховае поле.
Яшчэ адзін інцыдэнт з дронам у небе Літвы.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) скарэктавала цану прыроднага газу для шэрагу катэгорыяў спажыўцоў. Адпаведная пастанова № 57 ад 11 жніўня апублікаваная на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
У сваю чаргу прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян на перамовах з Лукашэнкам у Менску закрануў пытаньне санкцыяў і адносіны з ЗША.
Міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта абвясьціў аб аднаўленьні паставак нафты ў яго краіну з Расеі нафтаправодам «Дружба», які раней быў пашкоджаны ў выніку ўкраінскай атакі.
Расейскія войскі ў ноч на 20 жніўня абстралялі некалькі ўкраінскіх вобласьцяў, а таксама памежныя рэгіёны. Дзясяткі параненых.
Даўжыня чаргі паставіла новы рэкорд.
Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт заявіла, што паветраная падтрымка ЗША ёсьць «варыянтам і магчымасьцю» запэўненьня гарантыяў бясьпекі Ўкраіне.
Андрэй Ажароўскі правяраў звалку старых радыяактыўных адыходаў.
Падзеі 20 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Ўладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім, калі гэта патрабуецца для забесьпячэньня міру. Пра гэта прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію расейскаму выданьню «Ведомости».
Галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных справаў Беларусі часова скасавала жывую чаргу падачы дакумэнтаў на апастыль з 19 жніўня, паведамляе сайт ведамства.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) праводзіць кансультацыі з дыпляматамі ўсіх краін, якія 18 жніўня бралі ўдзел у сустрэчы ў Вашынгтоне на тэму Ўкраіны, паведаміў намесьнік кіраўніка АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Камітэт прыняў да разгляду скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісьляка супраць Грузіі, якая адмовіла яму ў прытулку.
Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Менску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі імянны гадзіньнік, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Уладзімер Пуцін згадзіўся сустрэцца з Уладзімерам Зяленскім. Пра гэта ў ноч на аўторак ён сказаў Дональду Трампу, які яму патэлефанаваў падчас перамоваў у Белым доме.
Беларусы паехалі ў Расею на заробкі, а мусілі працаваць без аплаты і магчымасьці вярнуцца дадому ці нават паведаміць пра сваю долю сваякам.
Швэйцарыя прадставіць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнародным крымінальным судом (МКС) у Гаазе на сваёй тэрыторыі, калі Масква і Кіеў абяруць краіну для перамоваў на найвышэйшым узроўні. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Іньяцыё Касіс.
Суд у Полацку прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «АНТИМАЙДАН и нас миллионы!» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адпаведным пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі аб часовым спыненьні дзейнасьці на мяжы зь Літвой памежнага пераходу Каменны Лог (зь літоўскага боку пункт Меднікі).
Сярод тых, каго Расея вярнула Ўкраіне, — целы пяці ўкраінцаў, якія загінулі ў расейскім палоне.
На 19 жніўня ў Беларусі былі як мінімум 1183 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў 19 жніўня заявіў, што ўсе кантакты з удзелам першых асобаў наконт Украіны трэба «старанна рыхтаваць».
Ізраіль вывучае прапанаваны пасярэднікамі новы плян спыненьня агню ў Газе, у той час як у ХАМАС пагадзіліся на 60-дзённае перамір’е без дадатковых умоваў.
Дапамагчы сем’ям палітзьняволеных сабраць дзяцей у школу і садок — мэта акцыі.
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла аб завяршэньні працы свайго дарадцы ў эканоміцы Алеся Аляхновіча.
На 1 ліпеня 2025 году запасы гатовай прадукцыі на складах заводаў у Беларусі перавышалі норму.
Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд.
Урад Беларусі абавязаў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю разьмеркаваць паміж удзельнікамі замежнага гандлю аб’ёмы тарыфных квотаў на ўвоз у краіну прадуктаў харчаваньня з Ірану.
Расейскія войскі падчас перамоваў у ЗША аб завяршэньні вайны працягваюць наносіць разбуральныя ўдары па энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны ракетамі і баявымі дронамі.
Кватэру, дзе была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя, у Беларусі завочна асуджаная, прадаюць з аўкцыёну.
Першы сьмяротны прысуд Шарыфэ Мухамадзі скасавалі ў кастрычніку 2024 году, калі Вярхоўны суд заявіў, што абвінавачаньне мае «недахопы і неадназначнасьці».
Падзеі 19 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.
Украіна сумесна з Эўрапейскім Зьвязам правядзе да канца году афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ і будзе гатовая да адкрыцьця перамоваў па ўступленьні па ўсіх шасьці клястэрах.
У перамовах таксама ўдзельнічаюць кіраўнікі краінаў і арганізацый Эўрапейскага Зьвязу, а таксама прэмʼер Вялікай Брытаніі і генэральны сакратар NATO. Галоўная тэма сустрэчы — спыненьне вайны Расеі супраць Украіны.
27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксe Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася ад імя Кабінэту да эўрапейскіх лідэраў зь лістом, у якім заклікала іх улічваць неабходнасьць разьвязаньня крызісу ў Беларусі падчас перамоваў аб міры ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ