Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ пяць чалавек прызналі палітвязьнямі. Сярод іх маркетоляг, якога асудзілі за правядзеньне дасьледаваньня аб эпідэміі COVID-19 у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончая супольнасьць 21 жніўня прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ пяць чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Цяпер такі статус у Беларусі ў 1.188 чалавек.

Палітвязьнямі прызналі Сяргея Рамашова, якога асудзілі за «распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці» і за «фінансаваньне экстрэмісцкага фармаваньня», а таксама Сяргея Хлыстова, якога асудзілі за «заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь». Абодва асуджаныя на невядомы правааабронцам тэрмін пазбаўленьня волі.

Таксама палітычнымі зьняволенымі прызналі асуджаную на пяць гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі па арт. 130 Ірыну Саўрыцкую і асуджанага да чатырох гадоў пазбаўленьня волі Андрэя Бесава (арт. ст. 130 і 361).

Таксама палітвязьнем прызнаны асуджаны на 7,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі за «здраду дзяржаве» і «ухіленьне ад выплаты страхавых узносаў» у закрытым судовым пасяджэньні маркетоляг Яўген Красьнянскі. Адным з эпізодаў, па якіх яго судзілі, зьяўляецца правядзеньне сацыялягічнага дасьледаваньня аб эпідэміі COVID у Беларусі без адпаведнай акрэдытацыі.

  • Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных вязьняў, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
  • Адпаведную заяву акрамя «Вясны» падпісалі Respect-Protect-Fulfill; Беларускі ПЭН; Lawtrend; Беларуская асацыяцыя журналістаў; Офіс па правах людзей з інваліднасьцю; «Прававая ініцыятыва».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG