У Беларусі колькасьць паляўнічых скарацілася з амаль 150 тысяч у 1998 годзе да 92 тысяч у студзені 2025 году.
«Тады (у 1998 годзе) гэты было троху больш за 1 % ад ліку насельніцтва — сярэдні паказьнік па Эўропе. У розных краінах Эўропы частка паляўнічых вар’іруецца ад 0,5% да 4%. На 1 студзеня гэтага году колькасьць афіцыйна зарэгістраваных паляўнічых зь дзейным дзяржаўным пасьведчаньнем складае прыблізна 92 тысячы. Сярод іх — прыблізна 1,5 тысячы жанчын», — працытавала начальніка адзьдзелу паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандра Казарэза дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле яго, штогод да пандэміі COVID колькасьць паляўнічых павялічвалася прыблізна на 1,2 тысячу паляўнічых, а пасьля яе — на 1,7 тысячы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Забойства для радасьці? Эколяг і псыхоляг — пра дазвол паляваць на мядзьведзяў у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўпершыню дазволілі паляваньне на мядзьведзяў і рысяў, якія, імаверна, мігруюць з Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За права ўпаляваць мядзьведзя заплацілі болей за 117 тысяч рублёў