У дакумэнце сказана, што Ганну Канапацкую ўключаюць у склад «Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў», зьвярнула ўвагу Люстэрка. Палітык пазначана ў дакумэнце як генэральны дырэктар прававой установы «Грамадзкі цэнтар заканадаўчых ініцыятыў», зарэгістраваны ў 2020 годзе.
Сваю новую «грамадзкую працу» Канапацкая пракамэнтавала, успомніўшы пра актывіста Зьмітра Касьпяровіча, які загінуў у Варшаве.
«Эх, шкада, недацярпеў, не дачакаўся зусім крыху мой надзейны таварыш і памочнік у дзьвюх прэзыдэнцкіх кампаніях Дзіма Касьпяровіч. Не зьбярог сябе. А я ж ведала, як ён, сапраўдны патрыёт Радзімы, хацеў вярнуцца ў Беларусь і як пакутліва цяжка яму было быць «беглым«. І я абяцала, што калі гэта адбудзецца, ён будзе першым, за каго я запрагуся ў гэтым статусе», – напісала Канапацкая, зрабіўшы спасылку на ўказ Лукашэнкі.
У 2022 годзе Лукашэнка заявіў аб «прынцыповым рашэньні» стварыць міжведамасную камісію для працы зь беларускімі эмігрантамі. Камісія пад кіраўніцтвам генпракурора Андрэя Шведа разглядае звароты беларусаў, якія жадаюць вярнуцца, і паведамляе, ці ёсьць да чалавека прэтэнзіі з боку ўладаў, а таксама аб магчымасьці вярнуцца, не патрапіўшы за краты.
Праваабаронцам вядомыя выпадкі, калі людзі, якія вярнуліся ў краіну пасьля звароту ў камісію, усё роўна падвяргаліся крымінальнаму перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не прапусціла больш за 4 тоны дурніц і суніц зь Беларусі